У Гданьску, Гдыні, а таксама ў Гданьскім і Новы-Двор-Мазавецкім паветах дзейнічае папярэджанне 3-га ўзроўню аб навальніцах і ліўнях. Прагназуюцца ўмераныя і моцныя ападкі – 30-40 міліметраў. Магчымыя навальніцы з парывамі ветру да 70 кіламетраў у гадзіну.
Папярэджанне 2-га ўзроўню аб навальніцах і ліўнях дзейнічае ва ўсходняй частцы Паморскага ваяводства, паўночнай частцы Куяўска-Паморскага ваяводства і заходняй частцы Вармінска-Мазурскага ваяводства.
У Паморскім ваяводстве міністр унутраных спраў Марцін Кервінскі адмыслова выязджаў на месца падзей. Сітуацыя стабілізавалася ў аўторак раніцай, цыклон перамяшчаецца на ўсход Польшчы. Папярэджанняў аб штормах або ліўнях ад IMWM няма.
Таксама складаная сітуацыя ў Сілезскім ваяводстве. Ратаўнікі больш за 600 разоў выязджалі на выратаванне затопленых абʼектаў, прыбіралі паваленыя дрэвы з дарог і ачышчалі трубы.
Моцныя ліўні рухаюцца да паўночна-ўсходніх межаў Польшчы і пакідаюць краіну. Аднак на ўсходзе і паўднёвым усходзе Польшчы магчымыя дажджы.
РАР/вх