Беларуская Служба

Сіноптыкі папярэджваюць аб моцных дажджах у паўночна-ўсходняй частцы Польшчы

30.07.2025 11:45
У Сувалскім, Сейненскім і Аўгустоўскім паветах можа выпасці да трыццаці пяці літраў ападкаў на квадратны метр.
Паводка вуліц пасля моцных дажджоў у ТолкміцкуPAP/Adam Warżawa

Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі таксама абвясціў папярэджанне другой ступені аб паводках, якія могуць выклікаць  небяспечны ўзровень вады ў рэках.

З-за сцёку дажджавой вады і вялікіх ападкаў прагназуецца павышэнне ўзроўню вады ў басейнах рэк Супрасль, Бебжа і Нёман у Падляшскім ваяводстве. Моцная паводка таксама чакаецца ў басейне ракі Мартва-Вісла ў Паморскім ваяводстве.

З-за сцёку дажджавой вады на рацэ Бзура ў Лодзінскім ваяводстве і басейне верхняй ракі Піліца ў Свентакшыскім ваяводстве прагназуецца павышэнне ўзроўню вады, які можа перавысіць трывожныя паказчыкі.

ПР/юл