Беларуская Служба

У Варшаве пачынаецца канферэнцыя «Новая Беларусь», прысвечаная стратэгіі беларускага апазіцыйнага руху 

09.08.2025 08:33
У суботу ў Варшаве пачынаецца штогадовая двухдзённая канферэнцыя «Новая Беларусь». Сярод удзельнікаў — лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.
Ілюстрацыйнае фотаScreenshot z Youtube

Сустрэча мае на мэце акрэсліць стратэгію апазіцыі на наступны год.

Гэта штогадовая канферэнцыя дэмакратычных сіл Беларусі, якія працягваюць сваю дзейнасць супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. У мінулым годзе канферэнцыя праходзіла ў сталіцы Літвы Вільнюсе.

«Гэта мерапрыемства вызначае стратэгію беларускага дэмакратычнага апазіцыйнага руху на наступны год», — заявіў PAP намеснік старшыні Аб'яднанага пераходнага ўрада Беларусі Павел Латушка.

Латушка падкрэсліў, што на канферэнцыі чакаецца прыняцце «некалькі важных стратэгічных рэзалюцый», у тым ліку па падтрымцы нацыянальнай культуры і адукацыі ў Беларусі, пытанні палітычных зняволеных у Беларусі і адказнасці Лукашэнкі за злачынствы супраць чалавечнасці.

На працягу двух дзён запланавана пяць панэльных дыскусій; некаторыя з іх падсумоўваюць пяцігадовую дзейнасць беларускіх дэмакратычных сіл. У суботу споўніцца роўна пяць гадоў з моманту прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, на якіх афіцыйна перамог Лукашэнка.

Апазіцыя палічыла гэтыя вынікі сфальсіфікаванымі, і па краіне пракацілася хваля пратэстаў з патрабаваннем справядлівых выбараў. Гэта былі найбуйнейшыя масавыя пратэсты ў гісторыі Беларусі. Улады адказалі на дэманстрацыі грамадзянскай супольнасці маштабнымі рэпрэсіямі.

У суботу днём на плошчы Пілсудскага ў Варшаве таксама адбудзецца «Марш салідарнасці».

PAP/юл