З 1 кастрычніка ў Польшчы ўводзіцца сістэма закладу і вяртання шкляных бутэлек і бляшанак, — паведаміла намесніца міністра клімату і навакольнага асяроддзя Польшчы Анiта Савіньска. На прадукцыі ў такой тары з’явіцца спецыяльнае маркаванне, а крамы, якія яе прадаюць, будуць абавязаныя спаганяць заклад.
Крамы плошчай больш за 200 м² абавязкова павінны будуць прымаць выкарыстаную тару праз сістэму «заклад-вяртанне». Меншыя крамы змогуць далучацца да яе добраахвотна, аднак аператары сістэмы вяртання пластыкавых бутэлек зацікаўленыя ў супрацоўніцтве і з імі.
Да 1 кастрычніка ўсе крамы ў Польшчы павінны заключыць дамову з адным з пяці аператараў сістэмы, яшчэ адзін пачне працу 23 кастрычніка.
Міністэрства клімату падкрэслівае, што новаўвядзенне павінна скараціць колькасць адкідаў, павялічыць узровень перапрацоўкі і наблізіць Польшчу да выканання экалагічных мэтаў ЕС.
IAR/эж