З-за надзвычай высокіх тэмператур у паўднёвай Еўропе італьянцы і іспанцы, напрыклад, цяпер значна часцей наведваюць Балтыйскае мора і Татры, чым раней.
Паводле слоў Томаша Козела з Marshall Real Estate, з пачатку пандэміі COVID назіраецца рост цікавасці да набыцця нерухомасці ў турыстычных месцах, пакуль што ў асноўным палякамі, але часта гэта аб'екты для здачы ў арэнду, у тым ліку гасцям з поўдня кантынента.
Ганна, якая пастаянна жыве ў Варшаве, нядаўна набыла кватэру ў Гдыні. Яна не здае яе ў арэнду, а выкарыстоўвае для сябе, сваёй сямʼі і сяброў. У інтэрвʼю Польскаму радыё жанчына растлумачыла, што вырашыла не купляць нерухомасць у Паўднёвай Еўропе менавіта з-за клімату:
«Адзін з важных аргументаў такога рашэння была змена клімату. Думала пра набыццё нерухомасці ў Іспаніі, але тэмпературы, якія там летам, проста цяжка асэнсаваць, нават на поўначы краіны. Гэта проста жар, які льецца з неба, і немагчымасць функцыянаваць».
Паводле звестак Еўрастата, у апошнія гады назіраецца значны рост колькасці замежных турыстаў, якія наведваюць Польшчу ў летнія месяцы. У мінулым годзе колькасць турыстаў у Польшчы дасягнула амаль 39 мільёнаў. Замежныя госці складалі больш за 20 працэнтаў ад усіх турыстаў, якія адпачывалі ў Польшчы.
IAR/вх