Беларуская Служба

Трагічным вынікам на дарогах скончыліся доўгія выходныя ў Польшчы

18.08.2025 09:15
Тысячы палякаў накіраваліся ў горы і на ўзбярэжжа Балтыкі, што значна павялічыла дарожны рух.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.PAP/Darek Delmanowicz

Гэта былі адны з самых трагічных доўгіх выходных на польскіх дарогах за апошнія гады. Паводле паліцыі, за доўгія выходныя на польскіх дарогах у 360 аварыях загінуў 41 чалавек, а 431 быў паранены. Толькі ў пятніцу (15 жніўня) у ДТЗ загінуў 21 чалавек.

Як паведаміў старшыня Асацыяцыі «Alter-Ego – Дапамога ахвярам ДТЗ» Януш Попель (Janusz Popiel), вялікай колькасці ахвяр спрыяў масавы турызм – тысячы палякаў накіраваліся ў горы і на ўзбярэжжа Балтыкі, што значна павялічыла дарожны рух.

Паводле слоў эксперта, надзвычай спякотнае надвор'е таксама стала фактарам такой вялікай колькасці аварый:

- Спёка прычыняецца да таго, што мы грош сябе адчуваем – нашая здольнасць рэагаваць слабейшая. Таму варта быць яшчэ больш асцярожнымі.

У мінулую суботу (16 жніўня) на польскіх дарогах адбылося 84 дарожна-транспартныя здарэнні. Тры чалавекі загінулі і 109 атрымалі раненні. Паліцыя спыніла 304 нецвярозых кіроўцаў. Паводле паліцыі, найбольш распаўсюджанымі прычынамі аварый былі перавышэнне хуткасці, адсутнасць бяспечнай дыстанцыі і парушэнне правілаў, датычных прыярытэту на дарозе.

IAR/аз

Змены клімату падвышаюць інтарэс турыстаў да польскіх курортаў

17.08.2025 18:20
Змяненне клімату ўплывае на зацікаўленасць замежных турыстаў у адпачынку на польскіх курортах.