Беларуская Служба

Маладыя палякі часта жывуць з бацькамі, цяпер як і ў Паўднёвай Еўропе.

19.08.2025 12:16
Маладыя палякі часта жывуць з бацькамі.
Аўдыё

Апошняе даследаванне Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення «Польшча ў Еўрапейскім Саюзе» паказвае, што амаль 54 працэнты людзей ва ўзросце 25-34 гадоў не пакінулі бацькоўскі дом. «Гэтыя лічбы падобныя да тых, што назіраюцца ў краінах Паўднёвай Еўропы», – дадаюць аўтары даследавання.

У сярэднім палякі пакідаюць бацькоўскі дом ва ўзросце 27,7 гадоў для мужчын і 25,7 гадоў для жанчын. Гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у Еўрапейскім Саюзе. Гэта з'ява вядома як «гнездаванне» і ў значнай ступені тлумачыцца цяжкасцямі на рынку жылля – высокімі выдаткамі на арэнду і пакупку  нерухомасці.

Амаль палова палякаў ва ўзросце 30-34 гадоў маюць вышэйшую адукацыю. Гэты вынік ставіць Польшчу ў лік краін, якія значна палепшылі доступ да вышэйшай адукацыі ў апошнія гады.

Сярэдняя польская жанчына нараджае сваё першае дзіця каля 29 гадоў, а ўзровень нараджальнасці ў 2023 годзе склаў 1,2 дзіцяці на жанчыну, што ставіць Польшу ў шэраг краін з самым нізкім узроўнем нараджальнасці ў Еўрапейскім Саюзе.

Узровень занятасці ў Польшчы сярод людзей ва ўзросце 20-64 гадоў складае 72,5 працэнта для жанчын і 84,1 працэнта для мужчын. Узровень беспрацоўя застаецца вельмі нізкім.

IAR/вх