Беларуская Служба

25 жніўня пройдзе акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам

22.08.2025 19:07
25 сакавіка 2021 года Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гродне – з таго часу ён знаходзіцца за кратамі. 
,  . ,
Інсталяцыя, прысвечаная А. Пачобуту, у Беластокуфота: Беларуская служба Польскага радыё

Акцыя салідарнасці з палітвязнем Анджэем Пачобутам пройдзе ў панядзелак, 25 жніўня, у Беластоку на традыцыйным месцы – у скверы каля помніка ксяндзу Ежы Папялушку. Мерапрыемства пачнецца а 18:30 па мясцовым часе.

25 сакавіка 2021 года Анджэй Пачобут быў затрыманы ў Гродне – з таго часу ён знаходзіцца за кратамі. Пазней журналіста і дзеяча Саюзу палякаў Беларусі прыгаварылі да 8 гадоў пазбаўлення свабоды.

вс