Беларуская Служба

У Варшаве стартуе вядомы фестываль габрэйскай культуры

23.08.2025 08:15
«Варшава Зінгера» адбудзецца ў польскай сталіцы ўжо 22 раз.
        22
Фестываль «Варшава Зінгера» адбудзецца ў польскай сталіцы ўжо 22 раз facebook.com/FestiwalWarszawaSingera/скрыншот

Амаль сто мерапрыемстваў: канцэрты, выставы, тэатральныя пастаноўкі і сустрэчы з выдатнымі мастакамі, музыкамі і пісьменнікамі з усяго свету – усё гэта адбудзецца ў рамках 22-га Варшаўскага фестывалю габрэйскай культуры «Варшава Зінгера», які сёння пачынаецца ў польскай сталіцы.

Фестываль адкрыецца ўвечары на Летняй сцэне Габрэйскага тэатра, кажа дырэктар фестывалю Голда Тэнцэр(Gołda Tencer):

- Мы стараемся, каб кожны год фестываль адрозніваўся ад папярэдняга. Мы рады, што прыходзіць столькі людзей. Будзе шмат тэатральных пастановак: «Выццё» Гінзберга, мюзікл Макс Фактарa, выступяць кантары, у сінагозе пройдзе навуковая канферэнцыя. Спецыяльным госцем будзе выдатны трубач Фрэнк Лондан, таксама будзе Ганна Краль.

Фінал фестывалю адбудзецца 31 жніўня ў Вялікім тэатры, дзе запланаваны канцэрт ізраільскага вакаліста Давіда Д'Ора.

Фестываль «Варшава Зінгера», традыцыйна спалучыць традыцыі з сучаснасцю, закране пытанні ідэнтычнасці і будзе прасоўваць талерантнасць да мультыкультуралізму, стане прасторай для жывога дыялогу аб польска-габрэйскай спадчыне.

IAR/аз

Польскі ПЭН-клуб адзначае стагоддзе, не забываючыся пра беларускіх калег 

19.08.2025 15:02
Польскі ПЭН-клуб адзначае 100-годдзе, працягвае падтрымліваць беларускіх пісьменнікаў і журналістаў, дбаючы пра свабоду слова і міжнародны літаратурны дыялог.