Беларуская Служба

У Польшчы можа з’явіцца новы юрыдычны тэрмін: «забойства на дарозе»

23.08.2025 12:16
Аўтамабіль – гэта прылада ў руках патэнцыйнага злачынцы, пераконваюць эксперты.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Тэрмін «забойства на дарозе» можа з'явіцца ў польскім заканадаўстве. Члены парламента працуюць над прапановай Міністэрства юстыцыі. Паводле экспертаў, да змяненняў у правілах заахвочваюць апошнія прыклады жахлівых смяротных аварый на польскіх дарогах.

Барбара Круль(Barbara Król) з Асацыяцыі партнёрства па бяспецы дарожнага руху ацаніла, што аўтамабіль – гэта прылада ў руках патэнцыйнага злачынцы:

- Калі я вырашу нанесці камусьці шкоду такой прыладай, бо ж я ведаю, што калі я сабʼю кагосьці на хуткасці сто кіламетраў у гадзіну, то ён не выжыве; ведаю наступствы, напрыклад, кіравання аўтамабілем пад уздзеяннем нейкага наркатычнага рэчыва. Мы ўсе гэта ведаем – гэта не зʼяўляецца для нас нечаканасцю. Таму, я лічу, што пакаранне за гэта павінна быць такім жа, як і за забойства, бо для мяне няма розніцы, забʼе хтосьці мяне ці кагосьці з блізкіх нажом ці машынай. Тут ніякай розніцы няма. Вынік адзін і той жа – мёртвы чалавек.

Паводле экспертаў тэрмін «забойства на дарозе» не зʼяўляецца чымсьці новым у еўрапейскім заканадаўстве.

Тэрмін «забойства на дарозе» прымяняецца, сярод іншага, у дачыненні да кіроўцаў, якія ўчынілі смяротныя аварыі пад уздзеяннем алкаголю або наркотыкаў.

У цяперашні час смяротнае ДТЗ караецца пазбаўленнем волі на тэрмін да 8 гадоў. Калі вінаваты знаходзіўся пад уздзеяннем алкаголю або наркотыкаў, максімальнае пакаранне складае 12 гадоў пазбаўлення волі.

IAR/аз

Трагічным вынікам на дарогах скончыліся доўгія выходныя ў Польшчы

18.08.2025 09:15
Тысячы палякаў накіраваліся ў горы і на ўзбярэжжа Балтыкі, што значна павялічыла дарожны рух.