Беларуская Служба

Польская пошта прыпыняе адпраўку пасылак у ЗША

23.08.2025 16:08
Рашэнне звязанае з абмежаваннямі, уведзенымі ЗША і авіяперавозчыкамі.
  (Poczta Polska)
Польская пошта (Poczta Polska) Autorstwa burts - photo taken by burts, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=844968

З панядзелка(25 жніўня), Польская пошта(Poczta Polska) абмяжоўвае адпраўку пасылак у Злучаныя Штаты Амерыкі. Як абвясціў дзяржаўная паштовая кампанія, рашэнне звязана з абмежаваннямі, уведзенымі ЗША і авіяперавозчыкамі.

Гаворка ідзе пра новыя мытныя правілы, уведзеныя адміністрацыяй ЗША, якія з пятніцы (29 жніўня) адмяняюць бяспошлінную дастаўку тавараў коштам да 800 долараў.

Верагодна, не хапіла часу, каб адаптавацца да гэтых зменаў, кажа эканаміст Адам Руціньскі(Adam Ruciński):

- Думаю, што адміністрацыя ў ЗША таксама часта не паспявае за рознымі зменамі. Гэта сведчыць пра тое, што хуткая адаптавацца да зменаў, якія ўводзіць прэзідэнт Трамп, немагчыма.

Польская пошта будзе прымаць толькі лісты ў ЗША без тавараў і міжнародныя пасылкі EMS з дакументамі.

Суб'екты ў іншых краінах Еўрапейскага Саюза, на якія таксама распаўсюджваюцца новыя правілы, прынялі падобныя меры. Пасылак з таварамі не будзе прымаць, напрыклад, нямецкая паштовая служба Deutsche Post.

IAR/аз

Першыя глабальныя рэакцыі на мытныя пошліны ЗША

03.04.2025 08:29
 На тавары, якія імпартуюцца з рынку ЕС, мытныя пошліны складуць 20%.