Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы не падпісаў закона аб дапамозе грамадзянам Украіны

25.08.2025 12:22
Таксама палітык абвясціў, што плануе змяніць умовы атрымання ўкраінцамі сацыяльных выплат і ўвядзе новыя правілы надання польскага грамадзянства.
Прэзідэнт Польшчы Караль НаўроцкіPAP/Leszek Szymański

Прэзідэнт Караль Наўроцкі адхіліў законапраект аб падтрымцы грамадзянаў Украіны ў Польшчы. Палітык падкрэсліў, што выплата 800+ (дапамога на кожнае дзіцяці ў Польшчы) павінна тычыцца толькі тых украінцаў, якія афіцыйна працаўладкаванныя. Такога ж меркавання прэзідэнт Польшчы прытрымліваецца і адносна доступу да медыцычнай дапамогі. Урад жа прапанаваў захаваць дзеючыя правілы, якія даюць украінцам права на сацыяльныя паслугі незалежна ад працаўладкавання.

Таксама Караль Наўроцкі абвясціў, што распачне працу над новым варыянтам закона, які зменіць умовы атрымання сацыяльных выплат і ўвядзе новыя правілы надання польскага грамадзянства:

«Польскае грамадзянства — гэта не толькі вялікі гонар, але і ўплыў на будучыню нашай нацыянальнай супольнасці, не на гады, а на дзесяцігоддзі, а можа і на пакаленні. Таму лічу, што працэс атрымання грамадзянства — гэта прэрагатыва прэзідэнта, і ён павінен быць падоўжаны з трох да дзесяці гадоў. Такая прапанова будзе ўключана ў мой законапраект», — адзначыў Наўроцкі. 

Акрамя таго, у прэзідэнцкім законапраекце прадугледжваецца павелічэнне тэрміну пакарання за незаконнае перасячэнне польскай мяжы да пяці гадоў. Таксама Наўроцкі прапануе прыраўняць у Крымінальным кодэксе Польшчы адказнасць за выкарыстанне сімволікі ўкраінскага бандэраўскага руху з сімваламі нацызму і камунізму.

IAR/эж