Беларуская Служба

У польскай сталіцы зачыняюць вакзал «Варшава-Цэнтральная»

26.08.2025 18:03
Функцыя зачыненага вакзала будзе ўскладзеная на іншую пасажырскую станцыю.
- -
«Варшава-Цэнтральная» - галоўны чыгуначны вакзал польскай сталіцы Крыніца: commons.wikimedia.org/Adrian Grycuk/CC BY 3.0 pl

У першай палове лістапада на восем дзён будзе зачынены галоўны чыгуначны вакзал польскай сталіцы «Варшава-Цэнтральная», паведаміў намеснік міністра інфраструктуры Польшчы Пётр Малешак.

Прычына закрыцця – устаноўка апаратуры і мадэрнізацыя інфраструктуры для павелічэння руху пасажырскіх цягнікоў праз галоўную чыгуначную лінію, якая праходзіць праз горад з захаду на ўсход і спалучае тры асноўныя сталічныя станцыі: «Варшава-Заходняя», «Варшава-Цэнтральная» і «Варшава-Усходняя».

Цэнтральны вакзал будзе закрыты з 8 да 16 лістапада. Функцыя часова зачыненага вакзала будзе ўскладзеная на станцыю «Варшава-Гданьская».

вс