Беларуская Служба

У польскіх школах ШІ ацэніць, якое дзіця патрабуе неадкладнай дапамогі псіхолага

08.09.2025 13:50
Распрацоўкай адпаведнага алгарытма ШІ займаюцца польскія навукоўцы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Tomasz_Mikolajczyk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Люблінскі лічбавы саюз працуе над алгарытмам штучнага інтэлекту, які дапаможа ў псіхалагічным і псіхіятрычным даследаванні дзяцей у школах.

Дэкан Факультэта матэматыкі і тэхнічнай інфарматыкі Люблінскага політэхнічнага ўніверсітэта прафесар Каміль Ёнак (Kamil Jonak), тлумачыць, што на аснове вынікаў тэстаў штучны інтэлект будзе паказваць, каторым вучням варта звярнуцца да спецыяліста:

- У школах, пад наглядам школьнай медсястры або школьнага псіхолага, дзеці маглі б рабіць тэсты на планшэтах. Алгарытм будзе вучыцца, а гэта значыць, ён таксама зможа ацэньваць згаданыя тэсты, але спачатку іх павінны праверыць псіхолагі. Гэта называецца «кантраляваным навучаннем».

Люблінскі лічбавы саюз быў створаны ў 2021 годзе. Яго мэтай з'яўляецца распрацоўка інавацыйных рашэнняў у такіх галінах, як медыцына, транспарт, навакольнае асяроддзе і ўстойлівае развіццё ўсяго рэгіёна.

У саюз уваходзяць: Універсітэт Марыі Складоўскай-Кюры, Універсітэт прыродазнаўчых навук, Люблінскі політэхнічны ўніверсітэт, Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт імя Яна Паўла ІІ і каардынатар праекта – Люблінскі медыцынскі ўніверсітэт.

IAR/аз

Польшча - сярод лідараў па ўкараненні штучнага інтэлекту ў рэгіёне

08.07.2025 11:20
Вынікі апытанняў сведчаць пра тое, што палякі ўсведамляюць, як козыры, так і выклікі, звязаныя з укараненнем штучнага інтэлекту.