Беларуская Служба

Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымала беларускага шпіёна

09.09.2025 17:18
Прэм'ер-міністр Дональд Туск абвясціў, што Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW)  затрымала беларускага шпіёна. Гэта вынік супрацоўніцтва са службамі іншых краін.
.
.Foto: Gov.pl

«ABW учора затрымала беларускага агента. Затрыманне з'яўляецца вынікам супрацоўніцтва са спецслужбамі Румыніі і Чэхіі. Беларускі дыпламат, які падтрымлівае агрэсіўныя дзеянні беларускіх службаў супраць нашай краіны, таксама будзе высланы з Польшчы», – паведаміў прэмʼер-міністр Дональд Туск.


Сёння рэмʼер-міністр абвясціў аб закрыцці мяжы з Беларуссю. Ён нагадаў, што вучэнні «Захад» маюць агрэсіўны характар ​​і праводзяцца Расіяй і Беларуссю вельмі блізка да польскай мяжы.

Туск дадаў, што маем справу з усё большай колькасцю розных правакацый з боку Расіі і Беларусі – як унутры краіны, так і за яе межамі. У гэтым кантэксце ён, сярод іншага, нагадаў пра арышт грамадзяніна Польшчы ў Беларусі.

«Таму, з меркаванняў нацыянальнай бяспекі, мы закрыем межы з Беларуссю, у тым ліку чыгуначныя пераходы, у сувязі з манеўрамі «Захад», у чацвер апоўначы, з чацвярга на пятніцу», – сказаў прэмʼер-міністр. Ён дадаў, што абавязаў міністэрствы, якія закрануты гэтым рашэннем, прадставіць падрабязныя справаздачы аб яго наступствах.

PAP/вх