Польскае агенцтва па аэранавігацыйных паслугах (Polska Agencja Żeglugi Powietrznej) увяло зону абмежаванага выкарыстання ва ўсходняй Польшчы. Гэта азначае, што, сярод іншага, беспілотнікам не будзе дазволена лётаць у паласе ўздоўж мяжы з Украінай і Беларуссю.
Зона была ўведзена па просьбе вайскоўцаў. Прэс-сакратараэр агенцтва Марцін Хадай (Marcin Hadaj) заявіў, што абмежаванні ўводзяцца перыядычна:
— З пачатку вайны ва Украіне Польскае агенцтва па аэранавігацыйных паслугах перыядычна, заўсёды па просьбе вайскоўцаў, уводзіла пэўныя абмежаванні на свабоднае выкарыстанне польскай паветранай прасторы паблізу мяжы з Украінай і мяжы з Беларуссю. Гэтак было і ў гэтым выпадку.
Абмежаванні дзейнічаюць ад узроўню зямлі да прыблізна трох кіламетраў. Марцін Хадай падкрэсліў, што беспілотнікам забаронена ўваходзіць у паветраную прастору ў межах паласы прыблізна ў 80 кіламетрах ад мяжы:
— Рух беспілотных лятальных апаратаў забаронены ў гэтай зоне як удзень, так і ўначы. Аднак, калі гаворка ідзе пра меншую авіяцыю так званую General aviation, якая часцей за ўсё выкарыстоўвае гэтую столь, аперацыі ў гэтай частцы паветранай прасторы могуць праводзіцца ўдзень паветранымі суднамі, абсталяванымі радыёсувяззю, але такія аперацыі нельга праводзіць уначы.
Абмежаванне будзе дзейнічаць да 9 снежня.
IAR/яс