Беларуская Служба

Закрыццё мяжы з Беларуссю – адна з тэм, якая абмяркоўваецца падчас візіту кіраўніка кітайскай дыпламатыі ў Польшчу

15.09.2025 15:00
Гэта важная тэма як з пункту гледжання бяспекі, так і гандлю, падкрэсліў кіраўнік польскай дыпламатыі Радаслаў Сікорскі.
Намеснік прэм'ера і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і міністр замежных спраў Кітая Ван ІPAP/Marcin Obara

Міністр замежных спраў Кітая Ван І знаходзіцца з візітам у Польшчу, дзе сустракаецца з намеснікам прэм'ера і міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім. Гэта першы візіт міністра замежных спраў Кітая ў Варшаву за шэсць гадоў.

Згодна з ранейшай заявай кіраўніка польскай дыпламатыі, галоўнай тэмай абмеркавання будзе агрэсія Расіі супраць Украіны, у тым ліку пытанне падтрымкі, якую Масква атрымлівае ад Кітая – як праз гандаль нафтай, так і праз пастаўкі тавараў двайнога прызначэння. Важным пунктам парадку дня будуць таксама эканамічныя пытанні, у тым ліку гандаль прадуктамі харчавання і справа закрыцця памежных пераходаў з Беларуссю.

Радаслаў Сікорскі падкрэсліў, што гэта важная тэма як з пункту гледжання бяспекі, так і гандлю. Нагадваем, тэрмінал у Малашэвічах, найбуйнейшы абʼект такога тыпу на ўсходняй мяжы Еўрапейскага Саюза, абслугоўвае да 90 працэнтаў чыгуначных грузаперавозак паміж Кітаем і ЕС.

Радаслаў Сікорскі заявіў, што чакае ад Кітая разумення аргументаў Польшчы і гатоўнасці абмеркаваць уплыў Пекіна на Маскву і Мінск.

Паводле неафіцыйных паведамленняў, кітайскі міністр таксама сустрэцца з прэзідэнтам Каралем Наўроцкім.
Візіт міністра Ван І ў Варшаву зʼяўляецца часткай яго еўрапейскага турнэ, якое ўключае таксама Аўстрыю і Славенію.

IAR/аз

Рыжанкоў аб закрыцці Польшчай мяжы: гэта антынародны крок

10.09.2025 12:20
«Палякі пакаралі гэтым сябе і сваіх партнёраў», – лічыць міністр замежных спраў Беларусі.