Паводле апошняга даследавання Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Польшчы (GUS), на канец 2024 года колькасць насельніцтва Польшчы склала 37 млн 489 тыс. чалавек, што на 147 тыс. менш, чым на канец 2023 года.
Паводле прагнозаў ведамства, да 2060 года колькасць насельніцтва Польшчы можа скараціцца на 6,6 млн чалавек.
У панядзелак GUS таксама паведаміў, што ў 2024 годзе было зарэгістравана амаль 252 тыс. жывых народжаных, што на прыкладана 20 тыс. менш, чым пазалетась. Колькасць жывых народжаных летась амаль у тры разы меншая, чым у перыяд дэмаграфічнага ўздыму 40 гадоў таму.
У GUS адзначаюць, што нараджэнні з’яўляюцца ключавым фактарам, які ўплывае на колькасць і структуру насельніцтва. Для забеспячэння стабільнага дэмаграфічнага развіцця краіны на кожныя сто жанчын ва ўзросце 15–49 гадоў павінна прыходзіцца ў сярэднім 210–215 дзяцей, у той час як зараз гэты паказчык у Польшчы складае каля 110 дзяцей.
Медыянальны ўзрост насельніцтва складае 50,25 года, што на прыкладна 7 гадоў больш, чым у 2024 годзе, — гэта азначае, што палова жыхароў Польшчы старэшая за 50 гадоў.
Прагноз не прадугледжвае павелічэння колькасці нараджэнняў.
pap/эж