Беларуская Служба

Польская апазіцыя хваліць спецслужбы за прадухіленне расійскай дыверсіі 

03.10.2025 10:33
Анджэй Сьлівка з апазіцыйнай партыі  «Права і Справядлівасць» падкрэсліў, што яго палітычнае кола даўно папярэджвала пра агрэсіўную палітыку Масквы.
.
.Gov.pl

Расійскія спецслужбы рыхтавалі серыю дыверсійных удараў па Польшчы з выкарыстаннем дронаў і кансерваў з-пад кукурузы, у якія былі схаваныя выбуховыя рэчывы. Пра гэта паведамляла Gazeta Wyborcza, спасылаючыся на крыніцы ў Пракуратуры Польшчы і Агентстве ўнутранай бяспекі (ABW).

Палітыкі Польшчы вітаюць дзейнасць службаў і адначасова не хаваюць, што не здзіўленыя паводзінамі Расіі. Дэпутат Сейму Польшчы Адрыян Вітчак з правячай «Грамадзянскай Кааліцыі» адзначае, што ў цяперашніх умовах неабходна быць гатовым да любой формы дэстабілізацыі.

У сваю чаргу, дэпутат Анджэй Сьлівка з апазіцыйнай партыі  «Права і Справядлівасць» падкрэсліў, што яго палітычнае кола даўно папярэджвала пра агрэсіўную палітыку Масквы: 

«Ніхто не павінен быць здзіўлены. У польскіх службах працуе шмат выдатных супрацоўнікаў, шмат выдатных спецыялістаў. На жаль, кіраўніцтва службаў не дае гарантый, каб адназначна сцвярджаць, ці сапраўды ў нас развіты абарончын патэнцыял у гэтым сэнсе», — сказаў палітык ПіС.

Мэтаю прадухіленай расійскай спецаперацыі былі аб’екты крытычнай інфраструктуры. Расія планавалі абвінаваціць у гэтай дыверсіі Украіну. Польскія праваахоўныя органы працягваюць расследаванне справы.

iar/эж


У Польшчы затрыманыя 32 чалавекі — іх падазраюць у супрацоўніцтве з расійскімі спецслужбамі

29.07.2025 14:46
Сярод затрыманых — расіяне, украінцы, беларусы, а таксама паляк і калумбіец.