Беларуская Служба

Авіярэйсы з Гданьска ў Вільню з’явяцца ў наступным годзе

08.10.2025 14:00
Рэйсы будуць выконвацца чатыры разы на тыдзень – па аўторках, чацвяргах, суботах і нядзелях.
Wizzair
Wizzairkavekostolo/pixabay.com/CC0

Авіярэйсы Гданьск-Вільня будуць адноўленыя ў будучым годзе. У прыватнасці, самалёты авіякампаніі Wizz Air будуць лётаць па гэтым маршруце з 2 траўня 2026 года.

Як паведаміў мясцовым СМІ дырэктар літоўскіх аэрапортаў Сіманас Барткус, новы маршрут будзе 23-м прамым напрамкам Wizz Air з літоўскіх аэрапортаў. Гэта таксама будзе самы кароткі рэйс, які прапануе перавозчык, у той час як альтэрнатыўны маршрут на аўтамабілі значна даўжэйшы.

Рэйсы будуць выконвацца чатыры разы на тыдзень – па аўторках, чацвяргах, суботах і нядзелях. Новы маршрут прызначаны для ўмацавання турыстычных і дзелавых адносін паміж Літвой і Польшчай.

У цяперашні час з Вільні даступныя частыя рэйсы ў Варшаву і Кракаў. Wizz Air таксама абвясціла аб запуску маршруту з Гданьска ў Талін у Эстоніі, які пачнецца 1 траўня наступнага года, а таксама ў Грэцыю, Францыю і Славакію.

IAR/аз

ЗША знялі санкцыі з «Белавія». Ці заходнія самалёты зноў паляцяць у Беларусь?

11.09.2025 14:43
Аднак рашэнне Вашынгтона не азначае вяртання заходніх авіякампаній у Беларусь.