Беларуская Служба

70 % палякаў падтрымліваюць стварэнне нацыянальнага парку ў Ніжняй даліне Одры

14.10.2025 18:21
Новы парк плануюць стварыць 11 лістапада з цэнтрам у Грыфіна (Заходнепаморскае ваяводства).
Одра PAP/Marcin Bielecki

Большасць жыхароў Польшчы падтрымлівае стварэнне новага нацыянальнага парку на Ніжняй даліне Одры. Паводле апытання, праведзенага Інстытутам аховы навакольнага асяроддзя, 70 % рэспандэнтаў па ўсёй краіне станоўча ацэньваюць ідэю стварэння  Нацыянальнага парку Ніжняй даліны Одры, і толькі 13 % выказаліся супраць. Асабліва ўражваюць вынікі ў рэгіёне, дзе павінен з’явіцца парк: у Заходнепаморскім ваяводстве яго падтрымліваюць 86 % жыхароў, а сярод жыхароў Шчэцінца — ажно 94 %.

Паводле міністаркі па пытаннях клімату Паўліны Хеніг-Клёскі, палякі ўсё больш цэняць прыроду: 72 % выступаюць за стварэнне яшчэ большай колькасці нацыянальных паркаў, а 89 % лічаць, што дзяржава абавязана абараняць прыродную спадчыну.

Новы парк плануюць стварыць 11 лістапада з цэнтрам у Грыфіна (Заходнепаморскае ваяводства). Новы польскі нацыянальны парк зойме больш за 3,8 тысячы гектараў, нягледзячы на прыродаахоўны статус, там дазволяць традыцыйнае рыбалоўства і аматарскую рыбалку.

pap/эж