Падчас урачыстасцяў з нагоды Дня нацыянальнай адукацыі Польшчы профільная міністарка Барбара Навацкая падкрэсліла, што настаўнікам належыць асаблівая павага за іх штодзённыя намаганні і ўдзел у выхаванні дзяцей. У Кацэлярыі прэм’ер-міністра Польшчы палітык уручыла дзяржаўныя ўзнагароды некалькім дзясяткам педагогаў з усяе Польшчы.
Барбара Навацкая спаслалася на міжнародныя даследаванні TALIS, якія паказалі, што адным з найбуйнейшых выклікаў для польскіх настаўнікаў з’яўляюцца адносіны з бацькамі вучняў, «без узаемнай павагі нельга пабудаваць добрую школу»:
«Паважаныя бацькі, настаўнік штодзённа клапоціцца пра ваша дзіця. Ён ведае пра яго часта больш, чым вам падаецца. За гэтую цяжкую і адказную працу яму патрэбна падтрымка, а не падазронасць», – адзначыла міністарка.
Паводле дадзеных Міністэрства адукацыі, у Польшчы працуе больш як 700 тысяч педагогаў.
iar/эж