Фермер з Падкарпацця страціў 150 тон бульбы з-за фэйкавай інфармацыі ў інтэрнэце пра тое, што ён раздае бульбу, якую не забралі аптовыя пакупнікі. Людзі прыехалі на яго поле з тачкамі і забралі амаль увесь ураджай. Фермер абвінавачвае старасту вёскі ў падтрымцы гэтых дзеянняў і падаў скаргу ў пракуратуру.
Дзіўная сітуацыя адбылася ў Падкарпацкім ваяводстве, дзе ў фермера Пятра Грыты ёсць бульбяное поле. Бульба была выкапана з зямлі і ляжала ў полі. Стараста вёскі Тадэвуш Лапка паведаміў газеце «Факт», што бульбу не прымалі аптовыя пакупнікі, і што гаспадар заклікаў людзей яе браць. Аднак, як высветлілася, спадар Пётр не меў намеру аддаваць свой ураджай. Ён звярнуўся ў суд і абвінаваціў старасту вёскі ў распаўсюджванні ілжывай інфармацыі.
«Гэта не бульба з адкідаў. Першага гатунку, ідэальная для бульбы фры. Толькі ніхто не хоча яе купляць. Пакупнікі адмаўляюцца або прапануюць такія цэны, што, напэўна, танней проста закапаць», – сказаў журналістам «Fakt» стараста вёскі Тадэвуш Лапка. Інфармацыя пра вываз бульбы зʼявілася і на старонцы ў сацыяльных сетках партала Nowiny24.pl.
Мясцовыя жыхары, натхнёныя магчымасцю папоўніць запасы бясплатнай бульбы, накінуліся на поле фермера з тачкамі і нават трактарамі з прычэпамі. У выніку Пётр Грыта страціў са свайго поля да 150 тон бульбы, ён ацаніў кошт вывезенай гародніны ў 60 000 злотых.
Цяпер Пётр Грыта абвінавачвае старасту вёскі ў тым, што ён здымаў вываз бульбы са свайго поля. Фермер звярнуўся ў «Fakt» з просьбай вярнуць скрадзеную бульбу, але яго заклік пакуль не даў выніку. Гаспадар прызнаецца, што здзіўлены тым, што яму ніхто не патэлефанаваў і не спытаў, ці сапраўды ён аддае гэтую бульбу. Хаця, паводле слоў фермера, ён добра вядомы ў сваёй мясцовасці.
Бульбяны поспех: польская бульба фры і чыпсы заваёўваюць еўрапейскія рынкі
«Я больш нічога не каментую. Не хачу выдумляць сваіх тэорый. Хай гаспадар выказваецца па гэтай справе; гэта ягоны «цырк», усё яго», – сказаў стараста вёскі Тадэвуш Лапка журналістам.
Уладальнік бульбы паабяцаў не пакідаць справу. «Калі хтосьці забраў бульбу, няхай выйдзе і верне яе. Інакш давядзецца паведаміць у пракуратуру. Гэта быў мой прадукт. Легальны, аплачаны. Тое, што адбылося, проста неверагодна», – заявіў Пётр Грыта выданню «Fakt».
Паводле gazetaprawna.pl/вх