У другую гадавіну выбараў, на якіх 15 кастрычніка перамагла кааліцыя, міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў лонданскаму карэспандэнту Польскага радыё Адаму Дамброўскаму, што папярэдні ўрад меў іншы падыход.
«Я атрымаў у спадчыну Міністэрства замежных спраў з партыйнымі, недыпламатычнымі кіраўнікамі місій — прыкладна ў палове пасольстваў. Таксама было шмат вакансій», — распавёў Радаслаў Сікорскі.
«Мы прафесіяналізуем замежную службу. Пераважная большасць маіх заявак паступае ад прафесійных дыпламатаў», — дадаў віцэ-прэм'ер.
Міністр замежных спраў Польшчы ў аўторак 14-га кастрычніка быў у Лондане. Ён быў госцем на мерапрыемстве, арганізаваным арганізацыяй «Аб'яднаныя супраць ядзернага Ірана» (UANI), на якім былі падкрэслены рызыкі, звязаныя з супрацоўніцтвам паміж Масквой і Тэгеранам. Для ілюстрацыі UANI прадэманстравала беспілотнік «Шахід» іранскай вытворчасці, які выкарыстоўваецца расійскімі вайскоўцамі.
Радаслаў Сікорскі таксама пагутарыў са сваёй брытанскай калегай Івет Купер. Галоўная тэмай размовы была расійская агрэсія супраць Украіны.
ПР/юл