Такія дадзеныя сабраў Цэнтр даследаванняў грамадскай думкі (CBOS) напярэдадні 47 гадавіны выбару Караля Вайтылы Пантыфікам Рыму, што адбылося 16 кастрычніка 1978 года. Вось ужо 20 год Папа Рымскі Ян Павал ІІ застаецца на чале рэйтынгу асоб, якія маюць маральны аўтарытэт у Польшчы, нагадвае выданне.
За што палякі шануюць польскага Пантыфіка? У першую чаргу за ягоную здольнасць размаўляць з моладзь, паломніцтва па ўсім свеце. Апроч таго палякі вельмі цэняць яго ўнёсак у працэс адмовы ад камуністычнага рэжыму і падтрымку для Польшчы падчас далучэння да Еўрасаюза.
Даследаванне паказваюць, што стаўленне да гэтай асобы яднае польскае грамадства. 35,3% апытаных заявіла, што Ян Павал ІІ ёсць для іх важным маральным аўтарытэтам, 24,5%, што хутчэй так. Не і хутчэй не адказалі 12,4% і 11,1%, піша газета.
юл