Гэта азначае, што Еўрапейскі ордэн на арышт не можа быць выкананы. Еўрапейскі ордэн на арышт украінца выдаў Федэральны суд Германіі.
Акруговы суд Варшавы прыняў рашэнне звольніць мужчыну з ІЧУ. Бакі маюць права абскардзіць рашэнне акруговага суда ў Апеляцыйным судзе.
Знішчэнне трох з чатырох нітак газаправодаў «Паўночны паток – 1» і «Паўночны паток – 2», прызначаных для транспарціроўкі прыроднага газу з Расіі ў Германію, адбылося 26 верасня 2022 года (больш чым праз сем месяцаў пасля пачатку паўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны) на глыбіні прыблізна 80 метраў, на дне Балтыйскага мора.
49-гадовы ўкраінец сцвярджае, што не меў ніякага дачынення да выбуху і ў той час знаходзіўся ва Украіне.
ав