Польскія памежнікі знайшлі падкоп на беларуска-польскай мяжы. На яго пагранічнікі трапілі ў раёне вёскі Кандраткі ў гміне Міхалова Падляскага ваяводства. Падкоп быў зроблены пад агароджай, якую польскі бок узвёў на мяжы для барацьба з міграцыйным крызісам. Выхад з тунэлю зноходзіўся прыкладна ў 20 метрах ад граніцы з польскага боку, сказала прэс-сакратар Падляскага атраду Памежнай службы Польшчы маёр Катажына Здановіч.
- Падкоп пачынаўся на беларускім боку, а заканчваўся на польскім у 20 м ад лініі мяжы. Гэта другі тунэль, які быў выкапаны пад беларуска-польскай мяжой нелегальнымі мігрантамі. Першы быў знойдзены ў верасні сёлета на ўчастку мяжы, які ахоўваецца заставай «Нараўка».
З пачатку 2025 года на ўчастку граніцы, які ахоўваецца Падляскім атрадам Памежнай службы, зафіксавана амаль 27 тыс. спробаў нелегальнага перасячэння мяжы.
вс