Беларуская Служба

У Польшчы раскрылі кражу праз 23 гады

18.10.2025 18:35
У 2002 годзе невядомы зламыснік трапіў у адну са школ і выкраў электроннае абсталяванне. 
Польская паліцыяarembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

44-гадовы жыхар Краснастаўскага павета ў Люблінскім ваяводстве паўстане перад судом за кражу, здзейсненую 23 гады таму.

У 2002 годзе невядомы зламыснік трапіў у адну са школ Красныстава і выкраў электроннае абсталяванне. На месцы здарэння крыміналісты зафіксавалі мноства доказаў, у тым ліку адбіткі пальцаў злачынцы. Адбіткі трапілі ў паліцэйскую базу дадзеных.

Больш чым праз 20 гадоў удалося ўстанавіць адпаведнасць паміж слядамі, зафіксаванымі ў 2002 годзе, і мужчынам, чые адбіткі нядаўна з'явіліся ў сістэме. Высветлілася, што мужчына ў канцы 2024 года здзейсніў узломы на аўтамыйках і ў прыватнай кватэры, ужыў насілле і ўчыніў крадзеж. Тады 44-гадовага мужчыну затрымалі і прыгаварылі да пазбаўлення свабоды, а ягоныя адбіткі патрапілі ў базу дадзеных.

17 кастрычніка падазраванага даставілі з папраўчай установы ў павятовае ўпраўленне паліцыі ў Красныставе, дзе яму прадʼявілі абвінавачанне ў крадзяжы з узломам, здзейсненым у 2002 годзе. За гэтае злачынства яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення свабоды.

вс