«Без ахвяры айца Ежы Папялушкі не было б нашай свабоды», — так прэзідэнт Караль Наўроцкі ўспамінае святара, якога выкралі і забілі 41 год таму.
«Жыць у праўдзе, жыць дзеля праўды і памерці за праўду — гэта тры самыя цяжкія шляхі. Айцец Ежы Папялушка, капелан «Салідарнасці», непахісны святар, прайшоў іх усе. Ён не баяўся камуністычнай дыктатуры і не адступіў у гадзіну выпрабавання», — напісаў Караль Наўроцкі ў сацыяльных сетках.
Пасля імшы, якая пачнецца а 10:00 у касцёле Святога Станіслава Косткі ў Варшаве, прэзідэнт ускладзе вянок да магілы благаслаўлёнага айца Ежы Папялушкі. Святар працаваў у гэтай парафіі, і ў гэтым касцёле ён служыў імшы за Радзіму з 1982 па 1984 год. 19 кастрычніка 1984 года каля Гурска, што пад Торунем, супрацоўнікі 4-га аддзела Міністэрства ўнутраных спраў выкралі, а затым забілі Ежы Папялушку. У памяць пра мучаніцкую смерць святара, 19 кастрычніка адзначаецца Нацыянальны дзень памяці непахіснага духавенства — прысвечаны святарам, якія засталіся вернымі Богу і сваёй краіне перад абліччам таталітарнага тэрору.
IAR/нг