Дональд Туск адказаў на паведамленне Onet пра тое, што дачцэ прэмʼер-міністра, Катажыне Туск-Цудна (Katarzyna Tusk-Cudna), быў нададзены статус пацярпелай асобы ў расследаванні палітычнага выкарыстання Pegasus. Паводле неафіцыйнай інфармацыі партала, спецыяльная група следчых плануе ў бліжэйшы час дапытаць жонку прэмʼер-міністра, Малгажату.
Пракурор распачаў справу супраць былога намесніка міністра юстыцыі і дэпутата парламента ад партыі «Права і справядлівасць» Міхала Вося, сцвярджаючы, што ён пералічыў 25 мільёнаў злотых з Фонду юстыцыі на набыццё Pegasus для Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро. Абвінавачванні ўключаюць перавышэнне паўнамоцтваў і халатнасць. Міхалу Восю пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.
Pegasus – гэта сістэма, створаная ізраільскай кампаніяй NSO Group для барацьбы з тэрарызмам і арганізаванай злачыннасцю. Pegasus можна выкарыстоўваць не толькі для падслухоўвання размоў з заражанага смартфона, але і для доступу да іншых дадзеных, якія захоўваюцца на ім, такіх як электронная пошта, фатаграфіі, відэазапісы, камеры і мікрафоны.
З мінулага года пракуратура Польшчы праводзіць расследаванне злоўжывання ўладай і невыканання службовых абавязкаў дзяржаўнымі службовымі асобамі ў сувязі з выкарыстаннем гэтага праграмнага забеспячэння.
Законнасць, дарэчнасць і мэтазгоднасць дзеянняў, прадпрынятых з выкарыстаннем Pegasus, сярод іншых, урадам, спецслужбамі і паліцыяй з лістапада 2015 года па лістапад 2023 года, таксама з'яўляюцца прадметам расследавання парламенцкай камісіі па расследаванні Pegasus.
IAR/РАР/вх