Беларуская Служба

У верасні беспрацоўе ў Польшчы нязначна павялічылася

23.10.2025 13:10
Колькасць новых зарэгістраваных беспрацоўных склала 121 400.
Ілюстрацыяjarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Узровень беспрацоўя нязначна павялічыўся ў верасні, дасягнуўшы 5,6 працэнта, што на 0,1 працэнтнага пункта больш, чым у жніўні, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Гэты паказчык адпавядае папярэдняй хуткай ацэнцы Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі.

Матэвуш Жыдэк (Mateusz Żydek) з Randstad Polska кажа, што вынікі за верасень адлюстроўваюць яшчэ сезонную занятасць:

- Сёлета ў сувязі з больш складанай эканамічнай сітуацыяй і эканамічным запаволеннем, асабліва ў экспарце, менш прадпрыемстваў запушчала сезонны набор супрацоўнікаў. Адначасова 7 з 10 кампаніяў вырашыла захаваць цяперашні ўзровень працаўладкавання.

Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у службах занятасці ў верасні, склала крыху больш за 866 000. Месяцам раней іх было 856 300.

Колькасць новых зарэгістраваных беспрацоўных склала 121 400. У жніўні іх было 96 800.

IAR/аз

У польскай прамысловасці ёсць добрыя навіны

21.10.2025 14:01
Пра рост вытворчасці і заработнай платы ў сектары паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.