Беларуская Служба

Польшча пераходзіць на зімовы час. Эксперт — бессэнсоўна

25.10.2025 11:18
Эканаміст, доктар Пётр Арак адзначыў, што пераход на зімовы і летні час ужо не дае эканамічных пераваг.
Ілюстрацыя Polskie Radio/grafika na podstawie zasobów domeny publicznej (Wikimedia)

У ноч з суботы на нядзелю, з 25 на 26 кастрычніка, Польшча пераходзіць на зімовы час — стрэлкі гадзіннікаў трэба перасунуць з 3:00 на 2:00. Гэта азначае, што жыхары краіны атрымаюць дадатковую гадзіну сну.

Эканаміст, доктар Пётр Арак адзначыў, што пераход на зімовы і летні час ужо не дае эканамічных пераваг. Паводле яго, раней такая практыка мела сэнс, бо дазваляла лепш выкарыстоўваць дзённае святло ў прамысловасці.

«Калісьці гэта было істотна для энергаёмістай эканомікі, дзе асвятленне фабрык патрабавала вялікіх выдаткаў. Сёння цяжка сказаць, якім чынам кіраваць гэтым часам, каб атрымаць рэальную карысць», — падкрэсліў Пётр Арак.

У Польшчы змена часу рэгулюецца дырэктывамі Еўрапейскага саюза і нацыянальным заканадаўствам. Пераход на летні час адбудзецца 29 сакавіка 2026 года.

IAR/эж