Палякі ўрачыста адзначылі 107-ю гадавіну аднаўлення незалежнасці Польшчы. У многіх гарадах адбыліся патрыятычныя маршы і парады, у многіх месцах прагучаў польскі гімн у рамах супольных спеваў. У храмах служыліся імшы за айчыну.
У маршы пад лозунгам «Адна нацыя — моцная Польча», які прайшоў па вуліцах Варшавы, прыняў удзел прэзідэнт К. Наўроцкі
Марш незалежнасці ў Варшаве
У грамадскім галасаванні былі абраныя 11 самых лепшых месцаў у Польшчы ў конкурсе «Польшча - так!», да Дня Незалежнасці быў адкрыты першы з 11 муралаў у Любліне.
Мурал Матэвуша Бонка — першы з тых, што будуць намаляваны на будынках па ўсёй краіне ў бліжэйшыя месяцы ў рамках кампаніі «Польшча - ТАК!».
Мастак Матэвуш Бонк з прышпіленым катыльёнам падчас адкрыцця мурала на сцяне будынка па адрасе вуліца Замойская, 21 у Любліне, 11 лістапада. Мурал Матэвуша Бонка — першы з тых, што будуць намаляваны на будынках па ўсёй краіне ў бліжэйшыя месяцы ў рамках кампаніі «Польшча - ТАК!».
Вышэйшыя ўлады аддалі даніну павагі бацькам польскай незалежнасці. Прэзідэнт Караль Наўроцкі і яго жонка Марта ўсклалі кветкі і вянкі да помнікаў Вінцэнту Вітасу, Ігнацыю Яну Падарэўскаму, Ігнацыю Дашынскаму, Раману Дмоўскаму, Войцеху Карфанты і Юзэфу Пілсудскаму.
Прэзідэнцкая пара ўсклала вянок да помніка Ю. Пілсудскаму
Многія палякі скарысталіся доўгімі выхаднымі для падарожжаў.
Спецыяльныя круасаны «Святы Марцін» (rogale marcińskie), гусінае мяса і незвычайны спосаб святкавання Дня незалежнасці прыцягваюць у Познань турыстаў з усёй Польшчы. Горад таксама святкуе 11 лістапада імяніны вуліцы Святога Марціна. Гатэлі амаль поўныя, кажа Ян Мазурчак з мясцовай турыстычнай арганізацыі Познані.
Круасан «Святы Марцін»
— Яшчэ некалькі гадоў таму здавалася, што мы святкуем самі сабе, але сёння гатэлі поўныя. Турысты з Польшчы з'язджаюцца сюды натоўпам, карыстаюцца доўгімі выходнымі і праводзяць у Познані 3, 4 ці нават 5 дзён. Яны прыязджаюць у асноўным для ўдзелу ў святкаванні Дня святога Марціна, але таксама каб пакаштаваць круасан «Святы Марцін» або гусака, якога гатуюць, хіба што, у кожнай познанскай рэстарацыі.
Познанскія круасаны «Святы Марцін» напоўнены белым макам, грэцкімі арэхамі і міндалем і шчодра глазураваны. Каля сотні пякарняў і кандытарскіх фабрык атрымалі ў гэтым годзе сертыфікаты, якія пацвярджаюць, што іх круасаны адпавядаюць усім дзеючым стандартам.
Кандытары прадаюць у сярэднім 250 тон гэтай выпечкі на Дзень святога Марціна. Штогод гэта амаль 500 тон, або 2,5 мільёна штук.
IAR/яс