Беларуская Служба

Аптымізм польскіх прадпрымальнікаў — найвышэйшы за апошнія чатыры гады

12.11.2025 17:09
Прагнозы МВФ, Нацбанка Польшчы і Мінфіна на 2026 год паказваюць на ўстойлівы рост ВУП пры зніжэнні інфляцыі і захаваннем нізкага ўзроўня беспрацоўя
   ( )
Сучасны цэнтр Варшавы (ілюстрацыйнае фота)Shutterstock/Mike Mareen

Лістападаўскі Індэкс кан’юнктуры (MIK), падрыхтаваны Польскім інстытутам эканомікі (PIE), дасягнуў 108,5 пункта, што сведчыць пра найвышэйшы ўзровень аптымізму бізнесу з 2021 года. Гэта ўжо другі запар месяц, калі гэты паказнік перасягае нейтральную мяжу ў 100 пунктаў. У параўнанні з вераснем ён вырас на 11,4 пункта.

Паводле PIE, паляпшэнне настрояў назіраецца ў пяці з сямі кампанентаў індэксу, у тым ліку ў сферы продажаў, новых замоваў і занятасці. Асабліва вырас паказнік фінансавай плацежаздольнасці — да 136 пунктаў, што стала рэкордам года.

«Лістападаўскі вынік Індэксу кан'юнктуры пацвярджае паскарэнне аднаўлення польскай эканомікі. Прагнозы МВФ, Нацбанка Польшчы і Мінфіна на 2026 год паказваюць на ўстойлівы рост ВУП пры зніжэнні інфляцыі і захаваннем нізкага ўзроўня беспрацоўя», — адзначыў намеснік дырэктара Польскага эканамічнага інстытута  Анджэй Кубісіяк.

pap/эж