Беларуская Служба

LOT будзе лётаць у Сан-Францыска

13.11.2025 17:02
Гэта першы новы далёкамагістральны маршрут польскага авіяперавозчыка з 2019 года.
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner дзяржаўнай польскай авіякампаніі LOTpkozmin/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія авіялініі LOT будуць лётаць у Сан-Францыска ў ЗША. Гэта першы новы далёкамагістральны маршрут з 2019 года і першае новае злучэнне з горадам ЗША за больш чым шэсць гадоў.

Запуск запланаваны на пачатак траўня 2026 года. Польскі перавозчык хацеў запусціць гэты маршрут у 2020 годзе, але пандэмія COVID-19 перашкодзіла гэтым планам.

Рэйсы ў Сан-Францыска ў цяперашні час запланаваны на наступны летні сезон. Яны будуць выконвацца з Варшавы чатыры разы на тыдзень – па серадах, чацвяргах, суботах і нядзелях. Палёт будзе доўжыцца адзінаццаць гадзін трыццаць хвілін.

«Трансатлантычныя злучэнні маюць стратэгічнае значэнне для дзейнасці польскай авіякампаніі LOT », – сказаў прадстаўнік авіякампаніі Роберт Людэра.

«За апошнія 12 месяцаў 800 000 пасажыраў падарожнічалі на ўсіх рэйсах LOT паміж Польшчай і Злучанымі Штатамі. Новы маршрут не толькі злучыць сэрца Еўропы з глабальным цэнтрам тэхналогій і інавацый, але і адкрые новыя магчымасці для падарожнікаў – як для бізнесу, так і для адпачынку», – дадаў Роберт Людэра.

Сан-Францыска – гэта апошні амерыканскі горад пасля Чыкага, Нью-Ёрка, Ньюарка, Маямі і Лос-Анджэлеса, які будзе абслугоўвацца рэгулярнай сеткай рэйсаў польскага нацыянальнага перавозчыка.

Гэтыя маршруты абслугоўваюцца самалётамі Boeing 787 Dreamliner.

ІАR/аз

Варшаўскі аэрапорт імя Шапэна плануе выйсці на чарговы рэкорд

04.11.2025 10:45
У канцы 2026 года павінна пачацца пашырэнне варшаўскага аэрапорта, што дазволіць павялічыць колькасць пасажыраў.