Сітуацыя на польска-беларускай мяжы стабілізуецца, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы ў сацыяльных сетках. Колькасць спроб незаконнага перасячэння мяжы знізілася са ста ў дзень да аднаго дзясятка ці некалькіх дзясяткаў. Таксама менш актаў агрэсіі з боку мігрантаў супраць патрулёў.
Ідзе мадэрнізацыя мяжы — завяршаюцца работы на пракладцы тэхнічнай дарогі, будуюцца новыя назіральныя вежы.
З пачатку года было спынена больш за 29 000 спроб незаконнага перасячэння мяжы, затрымана амаль 300 арганізатараў.
Мяжу ахоўваюць каля 2200 супрацоўнікаў пры падтрымцы паліцыі і вайскоўцаў у рамках аперацыі «Бяспечнае Падляшша».
IAR/нг