Беларуская Служба

Польшча аднавіла працу памежных пераходаў з Беларуссю

17.11.2025 08:45
Польска-беларуская мяжа была зачынена з-за эскалацыі правакацый з боку Беларусі.
Памежны пераход у БаброўнікахPAP/Artur Reszko

Польшча аднавіла працу памежны пераходаў з Беларуссю. У прыватнасці, гаворка ідзе пра пункты пропуску ў Кузніцы і Баброўніках. Раней былі адкрыты толькі памежныя пераходы ў Тэрэспалі і Кукурыках.

Польска-беларуская мяжа была зачынена з-за эскалацыі правакацый з боку Беларусі, нагадаў Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі (Jacek Brzozowski):

- Ключавымі для адкрыцця памежных пераходаў з Беларуссю былі пытанні бяспекі. Мы неаднойчы паўтаралі, што бяспечная краіна мае шчыльную мяжу і гэта яна вырашае, хто можа ўехаць на ейную тэрыторыю і тут знаходзіцца. Зараз, калі гэта стала магчымым, мы адкрываем два пераходы ў Кузніцы і Баброўніках.

Памежны пераход у Кузніцы адкрыты для пасажырскага руху, за выключэннем аўтобусаў. Аўтобусы і грузавікі могуць карыстацца пераходам у Баброўніках. Аднак гэта тычыцца транспартных сродкаў з Еўрапейскага Саюза, Еўрапейскай эканамічнай зоны і Швейцарыі.

Раней адкрыты пераход у Тэрэспалі прызначаны для пасажырскіх і чыгуначных перавозак, а пераход у Кукурыках – для аўтамабільных грузавых перавозак.

IAR/аз

Ноччу з нядзелі на панядзелак зноў пачнуць працаваць закрытыя раней КПП на мяжы з Беларуссю

16.11.2025 10:11
Пераход у Кузніцы быў закрыты з лістапада 2021 года. 

Палепшылася сітуацыя на мяжы з Беларуссю, стала значна менш спроб нелегальнага перасячэння

16.11.2025 15:12
Мяжу ахоўваюць каля 2200 супрацоўнікаў пры падтрымцы паліцыі і вайскоўцаў.