Беларуская Служба

Дональд Туск: Падарванне чыгуначных рэек на маршруце Варшава-Люблін – беспрэцэдэнтны акт сабатажу

17.11.2025 13:10
«Мы будзем шукаць вінаватых, незалежна ад таго, хто іх замовіў», – напісаў кіраўнік польскага ўраду на сайце X.
       .
Акт сабатажу на чыгуначных пуцях каля станцыі Міка.PAP/Przemysław Piątkowski

Дзяржава выявіць вінаватых у інцыдэнце на чыгуначным маршруце Варшава-Люблін, запэўніў прэм'ер Дональд Туск.

«Падарванне чыгуначных рэек на маршруце Варшава-Люблін – гэта беспрэцэдэнтны акт сабатажу, накіраваны на бяспеку польскай дзяржавы і яе грамадзян. Расследаванне працягваецца. Як і ў папярэдніх падобных выпадках, мы будзем шукаць вінаватых, незалежна ад таго, хто іх замовіў», – напісаў кіраўнік польскага ўраду на сайце X.

У сваю чаргу, віцэ-прэмʼер міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк- Камыш (Władysław Kosiniak-Kamysz) дадаў, што «вайскоўцы праінспектуюць участак даўжынёй прыблізна 120 км (каля чыгуначнай лініі), які ідзе да мяжы ў Грубешаве».

Сёння ў Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі адбылася сустрэча адносна актаў сабатажу на чыгуначнай лініі Варшава-Люблін. У ёй удзельнічалі міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марцін Кярвінскі, міністр юстыцыі Вальдэмар Журэк, каардынатар спецслужбаў Тамаш Сямоняк і кіраўніцтва службаў, адказных за дзяржаўную бяспеку.

У нядзелю, 16 лістапада, машыніст цягніка Варшава – Люблін паведаміў пра пашкоджанне рэек у раёне населенага пункта Жычын (Гарвалінскі павет), недалёка ад станцыі Міка.

IAR/аз

Начальнік Генштаба Польшчы: Праціўнік стварае спрыяльныя ўмовы для патэнцыйнага вядзення баявых дзеянняў

17.11.2025 10:50
У Польшчы расследуюць  акт дыверсіі на чыгунцы Варшава–Люблін: пашкоджаны  рэйкі. Улады гавораць пра гібрыдную атаку супраць крытычнай інфраструктуры.