23 чалавекі атрымалі траўмы ў выніку сутыкнення двух трамваяў і гарадскога аўтобуса ў Варшаве. Рух транспарту на праспекце Салідарнасці ў цэнтры горада ўскладнены, дарога ў напрамку раёна Воля перакрытая.
Намеснік камісара варшаўскай паліцыі Яцэк Вішнеўскі паведаміў, што трамвай з пасажырамі сутыкнуўся з аўтобусам, а пасля гэтага аўтобус урэзаўся ў службовы трамвай:
«Тэхнічны трамвай спыніўся праз затор, за ім спыніўся аўтобус 161-га маршруту. З таго, што вядома цяпер, наступны трамвай тармазіў, убачыўшы затор, але ўсё ж урэзаўся ў аўтобус. А той ударыў у тэхнічны трамвай», — распавёў намеснік камісара паліцыі.
Аварыя адбылася а 7:46. 17 пасажыраў былі шпіталізаваныя, а 6 чалавек медыкі агледзелі на месцы здарэння.
iar/pap/ez