У аўторак, 18 лістапада, адзін з лідараў партыі «Левыя» Уладзімеж Чажасты быў абраны маршалкам (старшынём) Сейма Польшчы. Галасаванне суправаджалася скандаваннем апазіцыі «Далоў камунізм», што нагадвала пра сяброўства Уладзімежа Чажастага ў Польскай аб'яднанай рабочай партыі (PZPR) у часы ПНР.
Перад тым, як аднавіць пасяджэнне Сейма, новаабраны старшыня заявіў, што падчас арганізацыі працы ніжняй палаты польскага парламенту будзе кіравацца выключна працэдурамі, а не палітычнай прыналежнасцю парламентароў:
«Буду старацца дбаць пра ўсіх дэпутатаў і дэпутатак, незалежна пра іх палітычную прыналежнасць. Група калег мела унутраную патрэбу пакрычаць, у мяне няма з гэтым праблем. Я адрозніваюся ад іншых тым, што я не ўцякаю ад свайго мінулага. Няма ў свеце тых, каму гэта удаецца», — заявіў старшыня Сейма.
Уладзімеж Чажасты запэўніў, што падчас старшынства ў Сейме будзе дбаць пра спакой, прадказальнасць, разважлівасці і адсутнасці стрэсу.
Папярэдні страшныя Сейма, Шымон Галоўня з партыі «Польшча 2050», падаў у адстаўку са сваёй пасады ў адпаведнасці з кааліцыйным пагадненнем. Палітык балатуецца на пасаду Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.
iar/эж