У аўторак, 18 лістапада, адзін з лідараў партыі «Левыя» Уладзімеж Чажасты быў абраны маршалкам (старшынём) Сейма Польшчы. Галасаванне суправаджалася скандаваннем апазіцыі «Далоў камунізм», што нагадвала пра сяброўства Уладзімежа Чажастага ў Польскай аб'яднанай рабочай партыі (PZPR) у часы ПНР. Упершыню за 20 гадоў гэтую пасаду заняў прадстаўнік левых палітычных сілаў.
Перад тым, як аднавіць пасяджэнне Сейма, новаабраны старшыня заявіў, што падчас арганізацыі працы ніжняй палаты польскага парламенту будзе кіравацца выключна працэдурамі, а не палітычнай прыналежнасцю парламентароў:
«Буду старацца дбаць пра ўсіх дэпутатаў і дэпутатак, незалежна ад іх палітычнай прыналежнасці. Група калег мела унутраную патрэбу пакрычаць, у мяне няма з гэтым праблем. Я адрозніваюся ад іншых тым, што я не ўцякаю ад свайго мінулага. Няма ў свеце тых, каму гэта удаецца», — заявіў старшыня Сейма.
Уладзімеж Чажасты запэўніў, што падчас старшынства ў Сейме будзе дбаць пра спакой, прадказальнасць, разважлівасці і адсутнасці стрэсу.
Папярэдні страшныя Сейма, Шымон Галоўня з партыі «Польшча 2050», падаў у адстаўку са сваёй пасады ў адпаведнасці з кааліцыйным пагадненнем. Палітык балатуецца на пасаду Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.
iar/эж