Прэс-сакратар ураду Польшчы Адам Шлапка заклікаў грамадскасць сачыць за афіцыйнымі паведамленнямі пракуратуры і спецслужбаў ды супрацьстаяць уплыву расійскай дэзінфармацыі ў выпадку паведамленняў пра акты сабатажу на польскай чыгунцы. Нягледзячы на тое, што замова дыверсій паступіла з Расіі, дэзінфарматары спрабуюць перакласці віну на ўкраінскі бок, падкрэсліў Шлапка.
«Метад працы заключаецца ў вярбоўцы грамадзян іншых краін. Аднак вельмі важна не паддавацца дэзінфармацыі, пазбягаць расійскай прапаганды і не дапускаць паўтарэння інфармацыі, якая наносіць урон нацыянальнай бяспецы. Мы падкрэсліваем, што адказнасць за акты сабатажу ў Польшчы нясе Расія», – сказаў прэс-сакратар польскага ўраду.
Як паведамлялася, у апошнія дні ў Польшчы мелі месца да сур’ёзныя выпадкі дыверсіі на чыгунцы. У першым інцыдэнце каля станцыі Міка (цэнтральнае Мазавецкае ваяводства) выбуховае прыстасаванне было прыведзенае ў дзеянне на пуцях падчас праходжання грузавога цягніка з дапамогай прылады, злучанай з ёй 300-метровым кабелем.
У другім інцыдэнце ў раёне горада Пулавы (Люблінскае ваяводства) на шляху быў устаноўлены сталёвы заціск, верагодна, з мэтай пусціць цягнік з рэек. Паблізу быў устаноўлены мабільны тэлефон, падключаны да зараднай прылады, каб запісваць тое, што адбываецца.
У здзяйсненні дыверсій падазраюцца двое грамадзян Украіны, якія выехалі ў Беларусь яшчэ перад іх ідэнтыфікацыяй праваахоўнымі органамі. Паводле польскіх спецслужбаў, сляды замоўнікаў вядуць у Расію. На тэрыторыі краіны прайшлі затрыманні людзей, якія мелі дачыненне да злачынства.
У сувязі з актамі дыверсіі Польшча прыняла рашэнне закрыць Генеральнае консульства Расіі ў Гданьску.
вс