Беларуская Служба

Сталі вядомыя прозвішчы выканальнікаў актаў дыверсій на польскай чыгунцы

20.11.2025 10:08
Актуальна дыверсанты знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
         . 17  2025
Польскія спецслужбы працуюць на месцы дыверсіі каля чыгуначнай станцыі Міка. 17 лістапада 2025 года PAP/Wojtek Jargiło

Сталі вядомыя прозвішчы выканальнікаў актаў дыверсій на польскай чыгунцы, якія былі здзейсненыя ў апошнія дні. Гэта двое грамадзян Украіны, якія дзейнічалі па замове расійскіх спецслужбаў: Аляксандр Конанаў і Яўген Іваноў. Конанаву – 39 гадоў, Іванову – 41 год. Яны былі асноўнымі выканаўцамі актаў дыверсій, хоць у справу замяшаныя і іншыя людзі, якіх ужо затрымалі польскія спецслужбы. Конанаў і Іваноў знаходзіліся на тэрыторыі Польшчы толькі некалькі гадзін. Паводле Рэспубліканскай пракуратуры Польшчы, актуальна дыверсанты знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.

Як паведамлялася, у нядзелю ў Польшчы мелі месца два сур’ёзныя выпадкі дыверсіі на чыгунцы. У першым інцыдэнце каля станцыі Міка (цэнтральнае Мазавецкае ваяводства) выбуховае прыстасаванне было прыведзенае ў дзеянне на пуцях падчас праходжання грузавога цягніка з дапамогай прылады, злучанай з ёй 300-метровым кабелем.

У другім інцыдэнце ў раёне горада Пулавы (Люблінскае ваяводства) на шляху быў устаноўлены сталёвы заціск, верагодна, з мэтай пусціць цягнік з рэек. Паблізу быў устаноўлены мабільны тэлефон, падключаны да зараднай прылады, каб запісваць тое, што адбываецца.

У здзяйсненні дыверсій падазраюцца двое грамадзян Украіны Аляксандр Конанаў і Яўген Іваноў, якія выехалі ў Беларусь яшчэ перад іх ідэнтыфікацыяй праваахоўнымі органамі. Паводле польскіх спецслужбаў, сляды замоўнікаў вядуць у Расію. На тэрыторыі краіны прайшлі затрыманні людзей, якія мелі дачыненне да злачынства.

У сувязі з актамі дыверсіі Польшча прыняла рашэнне закрыць Генеральнае консульства Расіі ў Гданьску.

вс