Ажно пяць польскіх гарадоў трапілі ў прэстыжны рэйтынг 100 самых зручных для веласіпедыстаў гарадоў свету. Гэта Варшава, Уроцлаў, Познань, Лодзь і Гданьск.
Польскім лідарам стаў Уроцлаў, які заняў 28-е месца. На 53-м месцы апынуўся Познань, на 62-м – Варшава, Гданьск – на 63-м, а Лодзь – на 68-м месцы.
Індэкс Copenhagenize – прэстыжны глабальны рэйтынг, у які трапляюць толькі тыя гарады, якія актыўна інвестуюць у веласіпедную інфраструктуру і мэтанакіравана прасоўваюць устойлівую мабільнасць. У апошнім рэйтынгу першае месца заняў Утрэхт, другое – Капенгаген, а трэцяе – Гент.
вс