Беларуская Служба

Радаслаў Сікорскі: Неабходны больш моцны ўдар па расійскім ценявым флоте

21.11.2025 07:12
Гэта судны, якія перавозяць расійскую нафту, парушаючы міжнародныя абмежаванні і забяспечваючы даход у бюджэт Крамля.
 -
Намеснік прэм'ер-міністра і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў СікорскіPAP/Wiktor Dąbkowski

Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі лічыць, што спіс суднаў ЕС, якія ўжо падпадаюць пад санкцыі, павінен быць сінхранізаваны з амерыканскім і брытанскім, бо тады абмежаванні будуць больш эфектыўнымі.

Міністр замежных спраў Польшчы таксама выступае за праверку таго, ці адпавядаюць судны тэхнічным патрабаванням і ці маюць яны страхоўку, з якой можна спаганяць кампенсацыю. Радаслаў Сікорскі падкрэсліў, што многім з гэтых суднаў больш за 20 гадоў і яны плаваюць пад фальшывымі сцягамі або наогул без сцяга.

«Мы не можам цярпець такую ​​анархію на моры», — дадаў Радаслаў Сікорскі.

Паводле ацэнак, у расійскім ценявым флоце працуе каля тысячы суднаў. Больш за палову ўжо падпалі пад санкцыі ЕС.

IAR/яс