Дональд Туск называе расійскія акты сабатажу ў Польшчы дзяржаўным тэрарызмам, інспіраваным Крамлём.
«Расія хоча аслабіць Польшчу, таму што наша краіна занадта моцная, каб на яе напалі непасрэдна», — заявіў прэм'ер-міністр у Сейме.
Дональд Туск звярнуўся да палітыкаў апазіцыі з пяццю заклікамі: не паўтарайце хлусні расійскай прапаганды, не падрывайце даверу да польскага войска і службаў і не аслабляйце дзяржаву праз заканадаўчы сабатаж.
— Пятае - будзьце на баку Украіны без якіх-небудзь «але». Кожнае «але» служыць Расіі, то бок супраць вашай бяспекі. Падчас вайны няма месца ніякаму «але». Вы на баку Польшчы, або супраць яе. А папытанні нацыянальнай бяспекі перад расійскай пагрозай — мы будзем аб'яднаныя, або нас зусім не будзе. Прасцей сказаць - немагчыма. І я спадзяюся, што вы зразумелі.
Падчас свайго выступу ў Сейме прэм'ер-міністр таксама заклікаў не падрываць еўрапейскага адзінства і падтрымліваць «моцны Захад, а не Расію».
IAR/яс