Беларуская Служба

Аперацыя «Гарызонт» ужо рэалізуецца каля польска-беларускай мяжы

21.11.2025 17:10
У ёй удзельнічаюць салдаты 1-й Падляскай брыгады тэрытарыяльнай абароны.
Польскі памежнік патрулюе мяжу з Беларуссю twitter.com/Straz_Graniczna

Рашэнне пра ўдзел падраздзяленняў і частак польскіх узброеных сіл у рамках аперацыі «Гарызонт» падпісаў прэзідэнт Караль Наўроцкі. Закон дазваляе задзейнічаць салдат да аховы стратэгічна ўражлівых цывільных аб'ектаў. Такім чынам былі прынятыя надзвычайныя меры для прадухілення далейшых актаў сабатажу пасля таго, як дыверсанты, замоўленыя расійскай разведкай, падарвалі пуці на лініі Варшава-Люблін.

Для жыхароў Падляшша  пытанне бяспекі асабліва важнае. Больш за чатыры гады яны былі сведкамі інцыдэнтаў на польска-беларускай мяжы.

Мясцовыя жыхары падкрэсліваюць, што сталі адчуваць сябе больш бяспечна, калі год таму вайскоўцы былі скіраваныя на падтрымку Памежнай варты ў рамках аперацыі «Бяспечнае Падляшша».

— Нас ахоўваюць памежнікі, а цяпер яшчэ і армія. Мы адчуваем сябе ў бяспецы.

Цяпер да патрулявання тэрыторыі ў памежнай зоне з Беларуссю далучаюцца салдаты 1-й Падляскай брыгады тэрытарыяльнай абароны.

«Мы фактычна выконваем гэтае заданне з 18 лістапада», — сказаў Польскаму радыё маёр Лукаш Вільчэўскі.

— Нашыя салдаты кругласутачна падтрымліваюць Чыгуначную ахоўную варту на вызначаных участках чыгуначных ліній Падляскага ваяводства.

Адна з мэт аперацыі «Гарызонт» — павысіць дасведчанасць сярод грамадзян аб неабходнасці супрацоўніцтва з сілавымі структурамі і абароны сябе ад дэзінфармацыі.

IAR/яс