Паводле даследавання рынку нерухомасці, праведзенага, кампаніяй Cushman & Wakefield, рух на польскім рынку жытла выразна інтэнсіфікаваўся ў трэцім квартале 2025 года. Попыт расце разам з паляпшэннем макраэканамічных умоваў. У верасні колькасць крэдытных запытаў павялічылася на 42%, а пададзена было амаль 40 тысяч іпатэчных заяў — найболей за апошнія два гады.
Пры абмежаванай прапанове ўзмацняецца рост цэн, тым больш што ў сямі найбуйнейшых гарадах Польшчы прапанова новых кватэр трымаецца на ўзроўні каля 62 тысяч. Пры гэтым у першых трох кварталах колькасць пачатых будоўляў упала на 14%, а выдадзеных дазволаў — на 23%.
На рынку арэнды захоўваюцца высокія стаўкі, а найдаражэйшай застаецца Варшава.
эж