Люблінскае аддзяленне Нацыянальнай пракуратуры выставіла абвінавачанні 28-гадоваму грамадзяніну Расіі за арганізацыю дзейнасці расійскай разведкі ў Польшчы і кіраўніцтва шпіёнска-дыверсійнай групай.
Міхаіл Віктаравіч Мігарадскі ў 2023 годзе часткова кіраваў дзейнасцю расійскай разведкі ў Польшчы і арганізаванай злачыннай групай з не менш за 30 чалавек, займаўся шпіянажам і прапагандай, дыверсіяй і падрыўной дзейнасцю.
Паводле заявы Нацыянальнай пракуратуры, следчыя абвінавацілі падазраванага па пяці пунктах: стварэнне і кіраўніцтва арганізаванай злачыннай групай, арганізацыя і кіраванне дзейнасцю замежнай разведкі, кіраванне акцыяй выклікаць наземную катастрофу, падбухторванне да гвалту і знішчэння маёмасці, а таксама фінансаванне тэрарыстычных злачынстваў.
Паколькі Міхаіл Віктаравіч Мігарадскі ў цяперашні час не знаходзіцца ў Польшчы, на яго быў выдадзены ордэр на арышт.
IAR/яс