Беларуская Служба

Паліцыя Польшчы ўдарыла па педафільскіх сетках: затрымана 100 чалавек

04.12.2025 10:03
У падазраваных атрымалася  вылучыць  каля 600 тысяч файлаў і больш за 1600 лічбавых носьбітаў, напоўненых забароненым парнаграфічным зместам.
.
.gov.pl

У Польшчы правялі маштабную аперацыю супраць распаўсюджвання матэрыялаў са сексуальным гвалтам над дзецьмі. Супрацоўнікі Цэнтральнага бюро барацьбы з кіберзлачыннасцю Паліцыі Польшчы затрымалі 102 падазраваных, з якіх 37 ужо арыштаваныя. У падазраваных атрымалася  вылучыць  каля 600 тысяч файлаў і больш за 1600 лічбавых носьбітаў, напоўненых забароненым парнаграфічным зместам.

Аперацыя пад кодавай назвай Game Over ахапіла 170 ператрусаў па ўсёй краіне. Некаторым фігурантам інкрымінуюць не толькі захоўванне і распаўсюджванне дзіцячай парнаграфіі, але і здзяйсненне сексуальнага гвалту над дзецьмі. Сярод затрыманых — мужчыны, якія, паводле следства, самі фіксавалі злачынствы і былі актыўнымі ўдзельнікамі педафільскіх форумаў.

Паліцыя таксама выявіла дваіх дзяцей, якіх злачынцы спрабавалі шантажаваць, каб атрымаць іх інтымныя выявы.

Гэта ўжо сёмая буйная аперацыя польскіх праваахоўнікаў такога тыпу,  яна  паклікана дзяцей ад далейшых злачынстваў.

pap/эж